Для дашкольнікаў футбол - гэта не толькі актыўны адпачынак , але і ўмацаванне здароўя, развіцце іх фізічных здольнасцей.
Выхаванцы санаторнай групы на прагулцы паказалі свае ўменні валодаць мячом, веданне правіл гульні ў футбол, свой спрыт і хуткасць. Гульня ў футбол вучыць дашкольнікаў сябраваць, яднацца, развівае сілу духа і пачуццё адказнасці за сваю каманду.