У санаторнай групе прайшоў бацькоўскі сход “О мой любы родны край, ты - прыгожы, нібы рай!”
Выхавальнік Дабжынская Л. І. расказала бацькам аб неабходнасці далучэння дзяцей да гісторыі, традыцый, каштоўнасцяў беларускага народа. Адным з найбольш магутных сродкаў уздзеяння на падсвядомасць дзіцяці ў гэтым пытанні з’яўляецца знаёмства з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам народа - прынамсі, лялькамі-абярэгамі.
Людміла Іванаўна пазнаёміла прысутных з цікавым і захапляльным працэсам стварэння абярэгаў, а матулі Сырэль Святлана Аляксандраўна і Рэзкая Наталля Юр’еўна правялі майстар-клас па вырабу лялек-абярэгаў.
І вось што ў нас атрымалась.