21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы!

21.02.2024
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў санаторнай групе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне каштоўнаснага стаўлення да багацця беларускай мовы не толькі ў дашкольнікаў, але і ў іх бацькоў. 
У першай палове дня выхавальнік правяла з дзецьмі гутарку аб Міжнародным дне роднай мовы; прайшоў занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” па тэме “З любоўю да роднай мовы”, а таксама арганізавала выставу мастацкай літаратуры для дзяцей “Мова родная - мова модная!”
   Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі “Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску”.
А бацькі, у сваю чаргу, выканалі хатняе заданне: разам са сваімі дзецьмі прынялі ўдзел у выставе мастацкай творчасці “Цудоўны свет беларускай народнай казкі”.
поделиться в: