Лёс многіх зімуючых птушак залежыць ад дабрыні, шчодрасці і міласэрнасці чалавека.
На жаль, зіма - самы цяжкі час для птушак, калі ім не хапае ежы і цяпла. Пад час кожнай прагулкі выхаванцы санаторнай групы разам з выхавальнікам напаўняюць кармушкі пачастункам і назіраюць за тым, як пернатыя сябры прылятаюць на кармушкі каб пачаставацца.