"Птушкі клююць рабіну на галінцы"

28.11.2023
За акном апошнія дні восені. Вось-вось наступіць сапраўдная зіма. Птушкі нібы імкнуцца наклявацца ўдосталь рабіны і кожны дзень прылятаюць на пляцоўку цэлымі стаямі: то гаманлівыя вераб’і, то пухнатыя сінічкі, а сягодня прыляцела невялічкая стая снегіроў. 
Менавіта за гэтым працэсам штодня назіраюць выхаванцы санаторнай групы. Свае ўражанні дзеці адлюстравалі ў малюнках на занятку па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва. Маляванне”.
поделиться в: