Менавіта восень натхняе сваёй яскравасцю і пярэстасцю фарбаў на ўвасабленне выдатных творчых ідэй.
У санаторнай групе арганізавана выстава “Што за цуд гэта восень?” Тут прадстаўлены работы дзяцей, створаныя сумесна з бацькамі і педагогамі групы. Для стварэння непаўторных шадэўраў выкарыстоўвалісь дары восені - агародніна, садавіна, сухацветы, шышкі, мох, ягады. У кожнай рабоце прасочваецца творчая індывідуальнасць і фантазія кожнай сям’і.