Восенню можна назіраць дзіўную з’яву - лістапад. Лісты цудоўным чынам мяняюць свой колер, сыплюцца з дрэў і лажацца рознакаляровым дываном на зямлю.
І сягодня выхаванцы санаторнай групы вырашылі адлюстраваць такую восеньскую прыгажосць у сваіх творчых работах.
На занятках па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва. Аплікацыя” выхавальнік Дабжынская Людміла Іванаўна пазнаёміла дзяцей з новай тэхнікай - мазаіка кавалачкамі ірванай паперы. Выхаванцы самастойна падбіралі колер паперы, выкарыстоўвалі спосаб абрывання.