Восень - гэта цудоўная пара года. Яна ўпрыгожыла дрэвы ў рознакаляровыя ўборы: чырвонае, жоўтае, барвовае лісце на клёнах, рабінах і бярозах. Ах, якое хараство навокал.
Менавіта гэту прыгажосць адлюстравалі ў сваіх малюнках выхаванцы санаторнай групы. Яны намалявалі восеньскі лес, выкарыстоўваючы нетрадыцыйную тэхніку малявання - штампы лістамі.