21.07. у першай малодшай групе дзiцячага сада аграгарадка Абухава прайшла забава “Маляты ў гасцях у бабулі Алены”. На пляцоўцы дзетак сустрэла бабуля і яе гадаванцы: сабачка Тобік, казляня Мека і курачка Пяструшка.
Жывелы гулялі з малятамі ў рухомыя гульні, танцавалі, загадвалі загадкі.
Дзеткі атрымалі станоўчыя эмоцыі і бадзеры настрой.