"ШЛЯХАМ ДАБРА" занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” у рознаўзроставай групе
Праграмныя задачы:
- замацоўваць уяўленні дзяцей пра сімвалы беларускай дзяржавы (гімн, герб, сцяг); замацоўваць веданне жывёл і птушак, якія жывуць у беларускіх лясах; практыкаваць ва ўменні называць жывёл і птушак, прадметы адзення на беларускай мове;
- развіваць зрокавую і слыхавую ўвагу, творчае ўяўленне, памяць, мысленне, беларускае маўленне, уменне разгорнута адказваць на пытанні;
- выхоўваць павагу да сімвалаў краіны, патрыятычныя пачуцці, любоў да сваёй Радзімы.
Ход занятка:
У групу прыходзіць цемнаскурая лялька. Яна прыехала з Афрыкі і вандруе па розных краінах. Сягодня яна завітала да нас, каб даведацца пра нашу Радзіму.
В.: Давайце пазнаёмім нашу госцю з нашай краінай. Як яна называецца?
Дзеці: Беларусь.
В.: А як называюць хлопчыкаў, якія жываць у Беларусі? (беларусы) А дзяўчынак (беларусачкі)
Выхавальнік прапануе дзецям падысці да магнітнай дошкі.
В.: Назавіце дзяржаўныя сімвалы нашай краіны?
Дзеці: Сцяг, герб, гімн.
В. (выставляе выяву сцяга): Раскажыце, у якія колеры афарбаваны наш сцяг і што абазначае кожны колер?
Дзеці: Чырвоны колер абазначае моц, мужнасць, кроў, якую пралівалі нашы продкі. Зялёны колер абазначае нашу прыроду: лясы, палі, балоты. Белы колер абазначае чысціню.
В.: А што намалявана на белай паласе злева?
Дзеці: Гэта беларускі арнамент. Ёе называецца “узыходзячае сонца”.
В. (выстаўляе выяву герба): Давайце раскажам нашай госці пра беларускі герб.
Дзеці: У сярэдзіне герба размешчаны зямны шар над якім узыходзіць сонца, у яго прамянях бачны контуры нашай краіны. Вакол зямлі размешчаны вянок з каласоў жыта і кветак канюшыны і ільну. Гэты вянок агорнуты сцягам Рэспублікі Беларусь.
В.: Дзеці, скажыце, што такое гімн?
Дзеці: Гэта ўрачыстая песня нашай дзяржавы. Яго трэба слухаць стоячы і можна падпавяць.
В.: Гэта мы назвалі афіцыйныя сімвалы краіны, а можа хто-небудзь назаве неафіцыйныя сімвалы?
Дзеці: Зубр, бусел, дзяржаўная бібліятэка, трактар Беларус.
В.: Наша госця гаворыць, што ніколі не чула пра такога звера як зубр. У Афрыцы жывуць сланы, львы і іншыя дзікія жывёлы.
В.: Дзеці, а вы ведаеце, якія жывёлы і птушкі жывуць у нашых лясах?
Дзеці: Так.
Выхавальнік прапануе гульню “Жывёлы і птушкі нашых лясоў”
На дошцы размешчана пано змешанага леса. На падносе ляжаць выявы дзікіх жывёл розных кліматычных пясоў. Дзецям неабходна выбраць дзікіх жывёл і птушак нашых лясоў і размясціць іх на пано.
У канцы выхавальнік разам з дзецьмі правяраюць правільнасць выкананага задання, звяртае ўвагу на тое, каб дзеці называлі жывёл на беларускай мове.
Пытанні:
Якога звера або птушку ты размясціў?
Чаму ты не паставіў на дошку белага мядзведзя?
Дзе жыве кракадзіл? і г.д.
В.: Дзеці наша госця здзіўляецца, як вы цікава апрануты. У Афрыцы вельмі жарка і не трэба шмат адзення. Давайце мы раскажам як мы апранаемся.
Дзеці сядаюць за сталы. Перад кожным контур адзення. Неабходна абвесці контур па кропках і назваць прадмет адзення на беларускай мове.
Перад выкананнем задання дзець робяць гімнастыку для пальцаў.
Пальчыкавая гімнастыка “Сонейка-сонца”
Сонейка-сонца, (терці далоньку аб далонь, пальцы у бакі)
Залатое донца, (пальцамі адной рукі гладзіць далонь другой),
Не хавайся ў бары, (стукаць кулак аб кулак)
А гары, гары, гары! (выпростваць пальцы абедзвіх рук)
Пасля выканання задання дзеці называюць на беларускай мове адзенне, якое ў іх атрымалася.
Фізкультхвілінка
Куды ні глянь – лясы шумяць,
Цвіце за полем гай,
(Падымаюць рукі ўверх, гойдаюцца з боку у бок.)
А поле – вокам не абняць.
І гэта ўсё – мой край.
(Разводзяць кукі ў бакі, кружацца ўлева, потым – управа)
Жыве, працуе мой народ
Ці ў снежань, ці ў май,
(Выконваць прысяданні)
І харашэе з году ў год
Мой родны, вольны край.
(Падскокваць на месцы). Паўтараецца 2 разы.
В.: Наша вялікая Радзіма называецц Беларусь, а як называецца наша малая радзіма? (Абухава).
Наша госця пытаецца, ці добра вы ведаеце свае мясціны? (Так) Зараз мы гэта праверым.
Гульня “Ты мая часцінка”
Выхавальнік становіцца ўсярэдзіне круга і кідаючы мяч кожнаму з дзяцей гаворыць: “Я Абухава, ты мая часцінка. Ты што?” Дзеці павінны кінуць мяч выхавальніку і назваць пабудову, славутасць, адметную прыкмету вёскі і г.д.
В.: А цяпер мы больш падрабязна раскажам ёй пра нашу мясцовасць.
Выхавальнік выстаўляе на магнітную дошку фотаздымкі пабудоў і памятных мясцін нашай вёскі (магазін, школа мастацтваў, аптэка, амбулаторыя, помнікі і г.д) Дзеці па аднаму выходзяць да дошкі, выбіраюць фотаздымак і расказваюць, што на ім адлюстравана і для чаго тая ці іншая пабудова.
Вынік
В.: Ну вось мы і расказалі нашай госці пра нашу прыгажуню Беларусь. А зараз мы абагульнім усе тое, што ведаем пра Радзіму і пагуляем у гульню “Церамок”
Гульня “Церамок”
В.: (прапануе дзецям узяць адну з картак, на якіх адлюстраваны выявы розных прадметаў) Я церамок, я пушчу цябе да сябе жыць, калі ты скажаш, чым ты на мяне падобны або, што у нас агульнага.
Дзеці па аднаму падыходзяць да выхавальніка, называюць, што намалявана на іх картцы і што агульнага ў намалёваным і Беларусі. Напрыклад: “Я, лісцік. Я такі ж зялёны, як колер на тваім сцягу” і г.д.
В.: Дзеці, наша госця шмат новага даведалася пра нашу Беларусь, яна бы засталася назаўсёды у нас, але вельмі любіць сваю краіну. А вы любіце сваю Радзіму? За што?