Канспект занятка “Вандроўка па беларускіх народных казках” па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” у рознаўзроставай групе

“Вандроўка па беларускіх народных казках” занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” у рознаўзроставай групе

 

Праграмныя задачы:

замацоўваць веданне беларускіх народных казак;

фарміраваць уменне разумець і ўжываць у мове беларускія словы, простыя і складаныя сказы;

развіваць дыялагічную мову, навыкі драматызацыі, памяць, мысленне;

выхоўваць цікавасць да народнага фальклору, сяброўскія пачуцці, жаданне дапамагаць адзін аднаму.

 

Ход занятка:

У групу прыходзіць Бульбашык. Ён вельмі любіць казкі. У Краіне казак злы чараўнік пераблытаў ўсе казкі. Бульбашык прапануе дзецям дапамагчы жыхарам Краіны казак і расчараваць казкі.

Выхавальнік (В.): На чым можна паляцець у Краіну казак?

Дзеці: На ступе Бабы Ягі, у ботах-скараходах, на вясёлцы, дыване-самалёце і г.д.

Выхавальнік прапануе паляцець на дыване-самалёце. Усе становяцца на дыван, заплюшчваюць вочы. Выхавальнік уключае гукі самалёта.

В.: Вось мы і апынулісь у Краіне казак. Каб расчараваць першую казку неабходна разлажыць малюнкі ў адпаведнасці з сюжэтам казкі.

На стале ляжаць сюжэтныя малюнкі да казкі “Пра быка і яго сяброў”. Дзецям неабходна выбраць першы малюнак, які абазначае пачатак казкі, затым другі і г.д.

В.: Дзеці, вы здагадаліся, што гэта за казка?

Дзеці: Так. Гэта казка “Пра быка і яго сяброў”.

Пытанні па зместу казкі:

  1. Што здарылася з быком?
  2. Каго першага сустрэў бык? Другога? і г.д.
  3. Як звяры выратаваліся ад холаду?
  4. Чаму вучыць гэта казка?

В.: Ну вось мы і расчаравалі гэту казку. Адпраўляемся далей. Наступную казку злы чараўнік разрэзаў на кавалачкі і перабмяшаў іх. Каб даведацца, штот гэта за казка, неабходна злажыць яе герояў з разразных карцінак.

На стале разложаны разразныя карцінкі да казкі “Курачка рабка”. Кажны з дзяцей збірае пазлы казачнага героя.

В.: Вы здагадаліся, што гэта за казка?

Дзеці: Так. “Курачка рабка”

Пытанні па зместу казкі:

  1. Што ў казцы рабіў дзед, бабка, курачка, мышка, воўк, мядзведзь?
  2. Чаму вучыць гэта казка?

В.: Малайцы, рабяты, расчаравалі яшчэ адну казку. Давайце адправімся далей. Каб дабрацца да наступнай казкі, неабходна выканаць заданне.

Фізкультхвілінка

Каб да казкі нам дайсці                                      дзеці ідуць па кругу на насках

Трэба на насках ісці,

Трэба рукі паднімаць                                         дзеці махаюць рукамі, якія падняты

І рукамі памахаць.                                              угару

Ты  ад нас не адставай                                       прысядаюць-устаюць

Прысядай і уставай, 

Нахіліся, павярніся                                            нахіляюцца-паварочваюцца

І у казцы апыніся.                                              пляскаюць у далоні.

В.: Вось у мяне чароўная каробачка. У ёй схаваліся героі наступнай казкі. Каб даведацца, хто яны, неабходна разгадаць загадкі.

Загадкі:

У рыжай разбойніцы

Хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла –

Сляды замяла. (ліса)

Улетку шэранькі, узімку беленькі,

Доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае. (заяц)

Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах,

Гадзінніка не мае, а час знае. (певень)

В.: З якой казкі гэтыя героі?

Дзеці: “Зайкава хатка”.

В.: Чаму вучыць гэта казка?

Дзеці: Неабходна дапамагаць слабым.

Выхавальнік прапануе дзецям паказаць урывак казкі.

Драматызацыя ўрыўка казкі як пеўнік выгнаў з хаткі лісу.

В.: Малайцы, дзеці расчаравалі трэцюю казку. Нам засталося расчараваць апошнюю казку. Чараўнік зашыфраваў яе ў схеме. Каб разгадаць схему неабходна зрабіць гімнастыку для вачэй.

Гімнастыка для вачэй.

Выхавальнік выстаўляе схемы-мадэлі да казкі “Як курачка пеўніка ратавала”.

В.: Што гэта за казка?

Дзеці: “Як курачка пеўніка ратавала”.

В.: Як вы здагадаліся?

Дзеці: Намалявана курачка, пеўнік і г.д.

Дзеці коратка пераказваюць казку.

Пытанні да схем:

  1. Што здарылася з пеўнікам?
  2. Хто дапамагаў пеўніку?
  3. Што парасіла карова, касцы, пекар і г.д.?
  4. Чаму вучыць гэта казка?

В.: Вось мы і расчаравалі апошнюю казку.

Бульбашык: Дзякуй вам, дзеці. Я бачу што вы вельмі добра ведаеце беларускія народныя казкі. За гэта я падару вам кнігу казак, чытайце іх і не забывайце народную творчасць.

В.: А нам пара вяртацца ў дзіцячы сад. Сядайце на дыван-самалёт.

В.: Вось мы і ў нашай групе.

Вынік.

Пытанні:

  1. Дзе мы пабывалі?
  2. Якія казкі расчароўвалі?
  3. Чаму яны называюцца народныя?
  4. Хто з герояў якой казкі вам спадабаўся? Чаму?
  5. Якія яшчэ казкі вы ведаеце?

                                                                         

 

поделиться в: